Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия задействовала «ошеломляющее количество» живой силы и техники для захвата Покровска. Что сейчас происходит в городе и вокруг него
  2. Яго адкрывалі з помпай і знеслі ўпотай за адну ноч. Расказваем, што за вялізны помнік стаяў у цэнтры Мінска
  3. Сіноптыкі расказалі, калі ў краіну прыйдзе «вельмі істотнае пахаладанне»
  4. Жыхарам чатырох раёнаў Мінска ў ваду дададуць флуарэсцэін. Што гэта
  5. Для тых, у каго ёсць аўтамабілі, кватэры і зямельныя ўчасткі, чыноўнікі прыдумалі чарговае падатковае новаўвядзенне
  6. Крупнейшую сеть фастфуда в Беларуси открывал выходец из КГБ. Рассказываем
  7. Польскі візавы цэнтр дадаў новую катэгорыю віз. Хто па ёй можа падаць дакументы
  8. У краіне ЕС адкрыецца амбасада Беларусі
  9. Беларусь рыхтуецца атрымаць шчодры «падарунак» з-за мяжы — яго маштабы ўражваюць. Але гэта нясе рызыкі для краіны
  10. Собрали пять скрытых признаков СДВГ у взрослых. Эти особенности часто принимают за характер, но их игнорирование опаснее, чем кажется
  11. Для водителей намерены ввести новшество с 1 января
  12. Для тых, хто атрымлівае падарункі не ад сваякоў, хочуць укараніць падатковае новаўвядзенне. Той выпадак, калі яно наўрад ці спадабаецца
  13. Асуджаны за забойства беларускі ў Варшаве падаў скаргу на прысуд. Стала вядомае канчатковае рашэнне па справе
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.